28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Машына, якая загарэлася ў менскім двары, ледзь не спаліла дом (Фота)

5

Не зусім звычайны пажар адбыўся ў ноч на 13 жніўня ў прыватным сектары сталіцы.

Прычынай адбыўшагася стала аўтамашына, якая начавала ў двары, і з-за якой ледзь не згарэў прыватны дом побач, паведамляе TUT.BY.

- 13 жніўня ў 03:17 на тэлефонную лінію 101 паступіла паведамленне ад суседзяў. Яны паведамілі, што гарыць прыватны двухпавярховы дом па адрасе Рыжскі завулак, 16, - распавялі ў Менскім гарадскім упраўленні МНС.

Афіцыйны прадстаўнік МНС удакладніў, што, калі разлікі ратавальнікаў прыбылі на месца, полымем ужо былі ахоплены драўляныя элементы канструкцыі і маёмасць у прыватным доме. Сам дом цагляны, двухпавярховы, памерам 20х15 метраў, з мансардным паверхам і скатным дахам.

Пазней было ўстаноўлена, што ўсё адбылося ў выніку ўзгарання аўтамабіля Audi A8 1999 года выпуску, які стаяў у двары прыватнага домаўладання. Сам аўтамабіль пры гэтым знішчаны цалкам.

Фармальна дом падзелены паміж шасцю ўладальнікамі, але на момант пажару ў ім пражывала адна сям'я: уладальнік аўто, яго жонка і двое маленькіх дзяцей. Усе яны цяпер часова адселеныя да маці жонкі гаспадара.

- На момант прыбыцця падраздзяленняў МНС жыхары самастойна пакінулі домаўладанне. Пажар ліквідаваны ў 04:52, - удакладнілі ў МНС. - У выніку пажару пашкоджаны драўляныя элементы мансарднага паверху і міжпавярховага перакрыцця на плошчы 300 квадратных метраў, а таксама маёмасць на мансардным і другім паверхах. Прычына пажару высвятляецца.

Члены сям'і, якая пражывала ў гэтым доме, са слоў суседзяў, характарызуюцца станоўча, спіртнымі напоямі не злоўжываюць, не паляць, на ўліку ў псіханеўралагічным і наркалагічным дыспансэрах і УУС адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Менска не знаходзяцца. Чаму загарэлася машына, павінна высветліць экспертыза.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках