18 траўня 2024, Субота, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наведвальніца менскага кафэ знайшла ў талерцы таракана (Фота)

23

У адміністрацыі ўстановы гэтаму не здзівіліся.

Абедаўшы у адным з кафэ Менска, наведвальніца выявіла таракана на дне талеркі. Паводле яе слоў, у адміністрацыі ўстановы ёй адказалі, што таракана ў страву спецыяльна не садзілі - ён сам залез.

Журналісты патэлефанавалі ў тое самае кафэ (яго назва не паведамляецца). Ва ўстанове здзівіліся і сказалі, што такога выпадку ў іх быць не магло, паведамляе «Інтэрфакс».

«Гэтага не можа быць у нашым кафэ. Мы сочым за санітарным станам. У нас заключаны дагавор з дэзстанцыяй, якая раз у месяц праводзіць у нас апрацоўку ад насякомых. Праз нас штодня праходзяць тысячы наведвальнікаў, мы не сталі б так рызыкаваць, прапаноўваючы няякасную ежу», - заявіў супрацоўнік кафэ.

Выканаўчы дырэктар ГА «Менскае таварыства спажыўцоў» Уладзімір Прохарчык распавёў, як трэба дзейнічаць у выпадках, падобных апісанаму. Па-першае, неабходна пакінуць запіс у кнізе заўваг і прапаноў. Па-другое, звярнуцца ў таварыства абароны праў спажыўцоў.

Па сігнале грамадзяніна на месца выязджае грамадскі кантроль, які фіксуе скаргу і прымае меры, гэта значыць запрашае вiнаватую асобу на лекцыю ў Цэнтр спажывецкай асветы.

Паводле слоў Уладзіміра Прохарчыка, грамадзянін можа звярнуцца і ў суд, але за маральную шкоду наўрад ці ўдасца атрымаць прыстойную суму.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках