17 чэрвеня 2024, панядзелак, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фобія кіроўцы: Пешаход выходзіць з ніадкуль проста пад колы

6
Фобія кіроўцы: Пешаход выходзіць з ніадкуль проста пад колы

Відэа.

Здаецца, з дзяцінства ўсім убівалі ў галовы: нельга ісці праз дарогу абы-дзе, нельга не глядзець пры гэтым па баках, нельга абыходзіць аўтобус спераду. Але заўсёды можа знайсціся той, хто гэтыя правілы праігнаруе. І такі чалавек – сапраўдная фобія любога кіроўцы.

Чытач расказаў карэспандэнту Onlíner, што 1 траўня вяртаўся дадому з жонкай і дзіцем.

– Раптам з-за аўтобуса на чырвонае святло выходзіць чалавек. Няўжо так добра адсвяткаваў Дзень працы? Ці рэч у нечым іншым? – абураны кіроўца.

Пешаход ішоў там, дзе, мяркуючы з усяго, увогуле няма пешаходнага пераходу. Аўтамабілям у гэты момант гарэла зялёнае святло. Мужчына быццам бы прытармазіў, выходзячы з аўтобуса, а потым упэўненым крокам пайшоў праз дарогу, не звяртаючы асаблівай увагі на аўто. Кіроўца пасля гэтага выканаў манеўр, збочыўшы ўпоперак дарогі і прадаўжаючы сігналіць. Магчыма, і правільна: пешаход прадаўжаў ісці праз дарогу, а ў сустрэчным кірунку ехалі іншыя машыны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках