17 траўня 2024, Пятніца, 10:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінску сутыкнуліся два аўтобусы: 16 пацярпелых (Фота)

21

(абноўлена) У Менску, на вуліцы Пляханава, сёння раніцай, у гадзіну пік, сутыкнуліся два аўтобусы, ёсць пацярпелыя.

«На месца ДТЗ, якое адбылося на вул. Пляханава, 24, выехалі супрацоўнікі ДАІ, яны высвятляюць падрабязнасці. ДТЗ адбылося ў выніку сутыкнення двух маршрутных аўтобусаў», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак у ДАІ Менска.

Па словах суразмоўцаў агенцтва, «пакуль няма дакладнай інфармацыі аб колькасці пацярпелых».

У сваю чаргу карэспандэнт агенцтва «Інтэрфакс-Захад», які стаў відавочцам гэтага ДТЗ, паведаміў, што «яно адбылося каля прыпынку на вул. Пляханава, на месца здарэння прыбылі 2 брыгады хуткай дапамогі, супрацоўнікі ДАІ выклікалі яшчэ адну брыгаду медыкаў». «На прыпынку сядзяць перавязаныя бінтамі людзі. Цяжка сказаць, колькі людзей пацярпела», - перадаў карэспандэнт агенцтва.

У сваю чаргу на Менскай гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі агенцтву паведамілі, што, «па папярэдняй інфармацыі, цяжкіх пацярпелых няма - ва ўсіх траўмы лёгкай ступені». «Пакуль няма дакладнай колькасці пацярпелых», - сказалі медыкі.

У ДАІ Завадскога раёна onliner.by распавялі.

- Кіроўца аўтобуса № 9 (за рулём быў 31-гадовы кіроўца) высаджваў пасажыраў на прыпынку «Васняцова», - распавяла Анастасія Забаўская . - У гэты час да прыпынку набліжаўся яшчэ адзін аўтобус - № 56. Як казалі відавочцы, не спыняючыся, ён урэзаўся ў першы МАЗ. У выніку ДТЗ пацярпелі 16 чалавек (усе - дарослыя), 9 з іх шпіталізаваныя. Па папярэдніх дадзеных, абодва кіроўцы былі цвярозыя. Меркаваны вінаваты ў аварыі (яму 55 гадоў) растлумачыў, што адцягнуўся.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках