17 чэрвеня 2026, Серада, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік зноў склікае расейскіх журналістаў на прэс-канферэнцыю

73
Кіраўнік зноў склікае расейскіх журналістаў на прэс-канферэнцыю

Як мяркуецца, яна адбудзецца ў Менску ў канцы верасня - пачатку кастрычніка.

Беларуская амбасада ў Расеі пачала рассылаць запрашэнні рэгіянальным СМІ, паведамляе сайт omskinform.ru. Гэта будзе ўжо 10-я прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі для расейскіх СМІ.

Акрамя прэс-канферэнцыі ім прапануюць 4-дзённы тур па краіне. Журналістам абяцаюць паказаць шэраг прамысловых і культурных аб'ектаў у беларускіх рэгіёнах. Выдаткі на пражыванне, харчаванне і праезд бярэ на сябе бюджэт Саюзнай дзяржавы.

Усё, што патрабуецца ад рэдакцый СМІ, - да 24 жніўня пацвердзіць удзел сваіх прадстаўнікоў у прэс-канферэнцыі.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках