У Беларусь прыехалі кіраўнікі місіі БДІПЧ АБСЕ
4- 21.08.2012, 9:46
Кіраўніцтва місіі назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ сёння правядзе сустрэчу ў Цэнтрвыбаркаме.
Пра гэта паведамляе агенцтва «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на ЦВК.
«Сёння раніцай у Менск прыехала кіраўніцтва місіі назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ. Запланавана сустрэча ў Цэнтрвыбаркаме», паведамілі ў ЦВК.
БДІПЧ АБСЕ збіраецца накіраваць у Беларусь назіраць за ходам «парламенцкіх выбараў» 40 доўгатэрміновых і 270 кароткатэрміновых назіральнікаў.
Нагадаем, Лукашэнка ўжо паспеў раскрытыкаваць кіраўніка місіі Матэа Мекачы.