17 чэрвеня 2026, Серада, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады скарачаюць будаўніцтва жылля для льготных катэгорый грамадзян

14
Улады скарачаюць будаўніцтва жылля для льготных катэгорый грамадзян

У параўнанні з аналагічным перыядам 2011 года ўвядзенне жылля ў эксплуатацыю для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў грамадзян паменшылася на 293,6 тыс.кв.м, або на 16,3%.

З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для льготных катэгорый з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі ў студзені-ліпені бягучага года пабудавана 1 394,2 тыс.кв.м, або 60,3% задання на год. У Брэсцкай вобласці для гэтай катэгорыі грамадзян узведзена з дзяржпадтрымкай 302 тыс.кв.м (96,4% задання на год), Віцебскай - 144 тыс.кв.м (70,3%), Гомельскай - 200,8 тыс.кв. м (62%), Гродзенскай - 221,7 тыс. кв.м (75,2%), Менскай - 263,8 тыс.кв.м (75,5%), Магілёўскай - 89,1 тыс.кв.м (45,6%). У Менску пабудавана 172,8 тыс.кв.м жылля (27,5%), перадае БелТА.

Усяго ў Беларусі за сем месяцаў 2012 года арганізацыі ўсіх форм уласнасці ўвялі ў эксплуатацыю 32,6 тыс. новых кватэр (у студзені-ліпені 2011-га - 34,4 тыс.), або 2640,8 тыс.кв.м агульнай плошчы жылля (62,9% задання на год), што на 5,9% менш, чым за аналагічны перыяд 2011 года.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 598,8 тыс.кв.м агульнай плошчы жылля, або 22,7% агульнага ўводу па рэспубліцы (у студзені-ліпені 2011 года - 26,2%).

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках