Тарыфную стаўку павышаюць з 1 верасня
16- 21.08.2012, 13:44
Тарыфная стаўка першага разраду павышана ў Беларусі з 1 верасня 2012 года з 210 да 225 тыс. рублёў для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый.
Такое рашэнне знаходзіцца ў пастанове Савета Міністраў ад 20 жніўня бягучага года № 769, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага ўрада.
Гэта ўжо трэцяе павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду ў бягучым годзе: папярэднія павышэнні былі з 1 студзеня - да 200 тыс. і з 1 траўня - да 210 тыс рублёў.
Пастановай урада № 769 таксама ўстанаўліваюцца карэкціруючыя каэфіцыенты да разлічаных па Адзінай тарыфнай сетцы работнікаў Рэспублікі Беларусь тарыфных ставак (акладаў) работнікаў бюджэтных арганізацый, якія тарыфікуюцца 1-27 разрадамі, у памерах 3,50-1,00.
Міністэрству працы і сацыяльнай абароны неабходна ва ўстаноўленым парадку ўвесці карэкціруючыя каэфіцыенты да тарыфных ставак (акладаў) бюджэтнікаў.
Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, кіраўнікі бюджэтных арганізацый абавязаны забяспечыць пераразлік заработнай платы работнікаў у адпаведнасці з устаноўленай гэтай пастановай тарыфнай стаўкай першага разраду і каэфіцыентамі АТС з улікам карэкціруючых каэфіцыентаў.