17 чэрвеня 2026, Серада, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларуска-літоўскай мяжы абмежавалі рух транспарту

1
На беларуска-літоўскай мяжы абмежавалі рух транспарту

Абмежаваны рух грузавога аўтатранспарту ў пункце пропуску «Прывалка» на выезд з Беларусі.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.

Абмежаванне звязана з правядзеннем будаўніча-мантажных работ 21 і 22 жніўня 2012 года ў пункце пропуску «Прывалка» («Райгардас» на літоўскім баку).

Для перасячэння беларуска-літоўскай мяжы, у тым ліку і пры руху ў краіны Еўрапейскага звяза, Дзяржаўны мытны камітэт рэкамендуе для міжнародных перавозак грузаў выкарыстоўваць іншыя пункты пропуску, размешчаныя на беларускім участку знешняй граніцы Мытнага саюза.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках