17 траўня 2024, Пятніца, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску адкрыюць помнік Руслану Салею (Фота)

15

C набліжэннем гадавіны гібелі каманды яраслаўскага «Лакаматыва» у Менску рыхтуюцца да адкрыцця два помнікі капітану зборнай Беларусі Руслану Салею.

Адзін з іх будзе ўсталяваны на магіле Салея на Усходніх могілках 8 верасня (праспект Незалежнасці, 161). Цэрымонія пачнецца ў 15.00 і на яе запрашаюцца ўсе жадаючыя ўшанаваць памяць хакеіста. У той жа дзень двума гадзінамі пазней на арэне «Юнацтва» у парку Горкага адбудзецца паядынак аднайменнай каманды супраць зборнай партнёраў Салея, з якімі ён выступаў у розныя гады. Згоду на ўдзел ужо далі браты Касціцыны, Міхаіл Грабоўскі, Андрэй Скабелка, Алег Хмыль, Уладзімір Копаць, Алег Раманаў, Леанід Фацікаў. Уваход на матч будзе свабодны, паведамляе «Прессбол».

Другі ж манумент, таксама ўжо практычна гатовы, пакуль чакае выбару месца ўстаноўкі. Адным з варыянтаў разглядаецца пляцоўка каля «Чыжоўка-Арэны», якая зараз узводзіцца. Іншы варыянт - наваколлі катка ў парку Горкага, з лёду якога выхаванец «Юнацтва» сышоў у дарослы хакей і ў фае якога ў верасні мінулага года адбылася паніхіда па загінулым абаронцу.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках