24 снежня 2024, aўторак, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усе пасланыя Яўгену Васьковічу паштоўкі вярнуліся назад

2
Усе пасланыя Яўгену Васьковічу паштоўкі вярнуліся назад

Усе заказныя паштоўкі, якія бабруйскія актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і іншыя актывісты горада накіравалі палітвязню, вярнуліся назад.

Пры гэтым на паштоўках пазначана: «няма дома», паведаміла каардынатар аргкамітэта БХД па Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук прэс-службе арганізацыі.

«Вось што робяць!» - адзначыла яна.

Нагадаем, што пасля адмовы Яўгена Васьковіча двойчы напісаць прашэнне аб памілаванні на яго ўзмацніўся ціск з боку турэмнай адміністрацыі.

Яўгена Васьковіча затрымалі 17 студзеня ў Магілёве на наступны дзень пасля яго ўдзелу ў акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Яго абвінавацілі ў нападзе на будынак КДБ у Бабруйску, які адбыўся ў ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 года. У нападзе ніхто не пацярпеў, а рэальныя страты склалі 253 тысячы рублёў, якія былі кампенсаваныя. Нягледзячы на гэта, Яўгена Васьковіча суд прысудзіў да сямі гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках