19 траўня 2024, Нядзеля, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны гродзенец на Mitsubishi уляцеў у краму (Фота)

9

Паведамленне аб аварыі ў Гродне паступіла на спецлінію МНС у ноч з суботы на нядзелю.

Той, хто тэлефанаваў, сцвярджаў, што на вул. Ткацкай ў ДТЗ пацярпеў кіроўца аўтамабіля. Ён урэзаўся ў сцяну дома. Выратавальнікі аператыўна выехалі на месца здарэння. Як аказалася, мужчыну, які знаходзіўся за рулём, у выніку ўдару заціснула ў салоне. Яго ўдалося вызваліць толькі пры дапамозе спецпрылад, піша onliner.by.

«Mitsubishi Carisma пад кіраваннем мужчыны 1980 г. н. рухаўся па вул. Ткацкай у Гродне, - паведамілі абставіны здарэння ў МНС. - У раёне дома № 2 ён не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў сцяну будынка. Акрамя кіроўцы ў салоне таксама знаходзілася пасажырка. Яе выцягнулі з разбітага аўтамабіля да прыбыцця выратавальнікаў. Абодва пацярпелых былі шпіталізаваныя».

У прэс-службе ДАІ Гродзенскай вобласці ўдакладнілі, што кіроўца быў п'яны. «Ён не справіўся з кіраваннем на закругленні дарогі направа, - дапоўнілі інфармацыю інспектары. - Ні кіроўца, ні пасажырка, якая ехала на пярэднім сядзенні, не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Абодвух змясцілі ў шпіталь. Асоба цяжка траўміраванай пасажыркі да гэтага часу не ўстаноўлена».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках