6 траўня 2024, панядзелак, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над беларускім дыктатарам пасмяяліся на Comedy Central TV

21
Над беларускім дыктатарам пасмяяліся на Comedy Central TV

Гісторыя пра «плюшавае бамбаванне» Беларусі - па-ранейшаму ў цэнтры ўвагі сусветных СМІ.

Амерыканскі гумарыстычны тэлеканал Comedy Central TV таксама распавёў сваім гледачам аб апошнім дыктатары Еўропы. Аўтары сюжэту паспрабавалі растлумачыць апошнія кадравыя рашэнні Лукашэнкі і прааналізаваць наступствы з'яўлення «мядзведжага дэсанта».

Прычыну здавалася б невытлумачальна жорсткай рэакцыі беларускага кіраўніка на нявінны жарт шведскіх пілотаў аўтары сюжэту знайшлі ў яго дзяцінстве. «Наўрад ці арганізатары акцыі ведалі пра хваравіты страх дыктатара перад плюшавымі цацкамі. Ён іх панічна баіцца з-за таго, што яшчэ ў дзяцінстве падлавіў свайго любімага медзведзя на тым, што той чытаў яго перапіску. Яшчэ тады будучы дыктатар вырашыў афіцыйна забараніць плюшавым цацкам прымаць удзел у выбарах і збірацца на пікнікі», - сцвярджаюць аўтары сюжэту.

Такім чынам, рэакцыя Лукашэнкі на мішак, якую ўсе палічылі неразумнай, цалкам вытлумачальная.

«Верагодна менавіта з-за дзіцячых комплексаў відовішча падаючых з неба медзведзянятаў прывяло дыктатара ў лютасць. Ён ужо расстраляў свайго галоўнага генерала па імі Бульбяная Галава. Хутчэй за ўсё, тая ж доля напаткае і медзведзянятаў, калі іх змогуць знайсці, - іх пакараюць смерцю. Не выключаецца і больш сур'ёзная рэакцыя беларускага кіраўніка на «мядзведжы дэсант», - здзекуецца тэлеканал. - Сярод магчымых варыянтаў называюць высадку дэсанта беларускіх ваенных клоўнаў у Швецыі».

Comedy Central TV - амерыканскі кабельны тэлеканал. Спецыялізуецца на паказе гумарыстычных серыялаў (уласных або набытых). Канал быў заснаваны ў 1989 годзе. З канца 2006 года мясцовыя версіі Comedy Central з'явіліся ў некалькіх еўрапейскіх краінах.

PS: На жаль, відэа сюжэту даступна толькі ў тых краінах, дзе вяшчае тэлеканал, таму сайт charter97.org не можа яго размясціць.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках