19 траўня 2024, Нядзеля, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менш паловы выпускнікоў ЕГУ вярнуліся на радзіму

11
Менш паловы выпускнікоў ЕГУ вярнуліся на радзіму

Каля паловы выпускнікоў пасля заканчэння навучання ў ЕГУ вярнуліся ў Беларусь.

Нядаўна завершанае апытанне выпускнікоў 2011 года Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (ЕГУ) паказала, што 49% выпускнікоў 2011 года (103 з агульнай колькасці 210 выпускнікоў) пражываюць у Беларусі, 18% месцам свайго жыхарства абралі Літву, яшчэ 18% - іншыя краіны.

Прыведзеныя вышэй дадзеныя паказваюць, што трэнд, які назіраўся пры апытаннях выпускнікоў ЕГУ 2009 і 2010 гг., застаўся нязменным. 49% студэнтаў ЕГУ, апытаных пасля заканчэння універсітэта ў 2010 годзе, паведамілі, што пражываюць у Беларусі; сярод выпускнікоў 2009 дадзены паказчык складаў 40%. Каля 15% выпускнікоў абедзвюх вышэйзгаданых груп адзначылі, што пасля заканчэння універсітэта застаюцца ў Літве, а каля 19% назвалі іншую краіну пражывання. У 2009 годзе на апытанне адказалі 71% выпускнікоў, у той час як у 2010 і 2011 гг. працэнт адказаўшых склаў звыш 85%.

Дзве трэці цяперашніх студэнтаў ЕГУ пражываюць у Беларусі, карыстаючыся перавагамі прапанаваных ЕГУ курсаў дыстанцыйнага навучання. Каля 700 цяперашніх студэнтаў знаходзяцца ў Вільнюсе (Літва) і навучаюцца на дзённай форме, наведваючы заняткі ў навучальным корпусе, паведамляе прэс-служба універсітэта.

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт - прыватны, некамерцыйны універсітэт, заснаваны ў Менску ў 1992 годзе. Пасля закрыцця ў Беларусі ў 2004 годзе ЕГУ працягнуў сваю працу ў Вільні. У гэтым годзе універсітэт адзначае сваё 20-годдзе.

У цяперашні час у ім вучыцца больш за 1800 студэнтаў, пераважна з Беларусі. ЕГУ прапануе магчымасці дыстанцыйнага і дзённага навучання на бакалаўрскіх, магістарскіх і доктарскіх праграмах, спрыяе вылучэнню навуковай дзейнасці ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках