12 траўня 2024, Нядзеля, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кожны трэці настаўнік бяжыць з вёскі пасля размеркавання

8
Кожны трэці настаўнік бяжыць з вёскі пасля размеркавання

Прыкладна трэць ад усіх выпускнікоў ВНУ пасля заканчэння адпрацоўкі па размеркаванні з'яжджае з вёсак у гарады альбо наогул сыходзяць з прафесіі.

Заробкі ж тых, хто застаецца ў школах, на трэці год працы падаюць.

Маладыя настаўнікі падчас размеркавання зарабляюць у Беларусі ў сярэднім $220. І гэта яшчэ нядрэнная сума: пасля заканчэння адпрацоўкі па размеркаванні праз два гады настаўнікі губляюць статус «маладога спецыяліста», а з ім і частку заробка. Хоць і гэта яшчэ не самы горшы варыянт: абслуговы персанал у школах, напрыклад, зарабляе ўсяго $137.

«Цалкам нядзіўна, што, адпрацаваўшы пакладзены тэрмін па размеркаванні, сельская моладзь з'язджае ў горад, а гараджане для больш высокіх заробкаў наогул сыходзяць з галіны, - кажа ў інтэрв'ю «Звяздзе» кіраўнік Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Аляксандр Бойка. - Так, праведзены прафсаюзам ў кастрычніку 2011 года маніторынг паказаў, што ў галіне адукацыі працягваюць працаваць 68.5% маладых спецыялістаў, а астатнія, адпрацаваўшы устаноўлены заканадаўствам тэрмін, звальняюцца і пераходзяць на працу ў арганізацыі іншых сфер эканомікі.

«Патрэба ў маладых спецыялістах ёсць, і сістэма педагагічнай адукацыі ў стане іх падрыхтаваць, але галіна пакуль не ў стане іх утрымаць», - цытуе Аляксандра Бойку generation.by.

Але парадокс беларускай сістэмы адукацыі ў тым, што «амалоджваць» склад выкладчыкаў імкнуцца адначасова з захаваннем на пасадах пенсіянераў, чыя пенсія не дацягвае нават да зарплаты маладога настаўніка без стажу. Паралельна з гэтым у сістэме вышэйшай адукацыі разгортваецца рэформа, якая пагражае звальненнем сотням выкладчыкаў, перш за ўсё гуманітарных дысцыплін:

«Відавочны той факт, што вызваленне педагагічных работнікаў ўсё ж адбудзецца, - кажа старшыня прафкама супрацоўнікаў Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта Ларыса Гімпель. - Можна выказаць здагадку, што кожная ВНУ будзе імкнуцца захаваць сваіх самых вопытных спецыялістаў», - дадае яна і адзначае пры гэтым, што механізм рэформы і яе наступствы для выкладчыкаў універсітэтаў пакуль незразумелыя

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках