Лукашысты ў лютасці спалілі шведскі сцяг
154- 8.08.2012, 17:07
Правакатары з арганізацыі «Вольны тур» у знак пратэсту супраць акцыі шведаў спалілі шведскі сцяг.
Два падпальшчыка ў чорных масках расклалі на пяску, аблілі бензінам і спалілі сцяг Швецыі. Усё гэта яны знялі на камеру, піша «Белорусский партизан».
Пры гэтым правакатары з КДБ распаўсюдзілі новую заяву з пагрозамі шведам:
«Studio Total», вашы дзеянні абразілі беларусаў. Прыкрываючыся маргінальнай шведскай салідарнасцю з такімі ж ублюдкамі як вы, скажаючы дэмакратычныя каштоўнасці да прыняцця подласці, як этычнай нормы, вы паставілі сябе ў адзін шэраг з баевікамі і наймітамі, якія разбураюць сёння краіны Блізкага усходу. Вы яшчэ раз пацвердзілі сваё грэбаванне да простых людзей і законаў. Сёння, атрымліваючы асалоду ад увагі з боку прадажных журналістаў і брудных грошай, вы пазбавіцеся будучыні, якая ператварыцца для вас у ціхі суіцыд».
Нагадаем, аб стварэнні пад дахам КДБ арганізацыі «Вольны Тур» стала вядома на мінулым тыдні. Тады ўдзельнікі арганізацыі распаўсюдзілі заяву, у якой пагражалі шведскаму піяр-агенцтву Studio Total і раілі грамадзянам Швецыі не з'яўляцца ў Беларусі.