25 лiстапада 2024, панядзелак, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: Калгаснік Лукашэнка ўвесь час падманвае Расею

62
Барыс Нямцоў: Калгаснік Лукашэнка ўвесь час падманвае Расею

Былы віцэ-прэм'ер Расеі Барыс Нямцоў пракаментаваў charter97.org скандал з пастаўкамі нафты ў Беларусь.

«Расейскія ўлады змагаюцца з кантрабанднымі пастаўкамі расейскіх нафтапрадуктаў, якія ажыццяўляе на Захад Лукашэнка. Расейскі бюджэт з-за гэтага губляе велізарныя грошы. Да таго ж гэтая кантрабанда дае Лукашэнке эканамічную незалежнасць. А Пуціну трэба, каб той ад яго цалкам залежаў, ну, і каб бюджэт, вядома, пры гэтым папаўняўся. Ідзе пазіцыйная вайна. Відавочна Лукашэнка нешта абяцаў і не выканаў. Хутка ён паедзе ў Маскву, пачне выкручвацца, клянчыць, і зноў атрымае ад РФ усё, што яму трэба. Усё як звычайна. Калгаснік падманвае Расею больш, чым увесь астатні свет. Гэта ўсе ведаюць, але кожны раз тупа вядуцца ў надзеі, што Лукашэнку можна да чагосьці схіліць», - заявіў сустаршыня Партыі народнай свабоды (Парнас) Барыс Нямцоў сайту charter97.org.

Нагадаем, 8 жніўня Расейская чыгунка заблакавала пастаўку нафты ў Беларусь.

Расейская нафта (прамагонны бензін) з'яўляецца асновай для вытворчасці беларускіх растваральнікаў. Гэта празрыстая вадкасць, якая атрымліваецца непасрэдна пры дыстыляцыі сырой нафты. Нафта выкарыстоўваецца перш за ўсё ў якасці сыравіны для нафтахімічнай прамысловасці.

Як паведамляў сайт charter97.org, кантрабандай перапрацаванай расейскай нафты займаюцца беларускія алігархі, блізкія да Лукашэнкі. Пры гэтым яны ўхіляюцца ад платы пошліны ў расейскі бюджэт.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках