5 траўня 2024, Нядзеля, 11:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паляванне на маладафронтаўцаў

27
Паляванне на маладафронтаўцаў

(абноўлена) Затрыманы Зміцер Крамянецкі, да астатніх спрабуюць пранікнуць у кватэры.

У Менску ў 15:00 быў затрыманы актывіст «Маладога Фронту» Зміцер Крамянецкі. Пасля гэтага з тэлефона апазіцыянера сталі прыходзіць дзіўныя смс Мікалаю Дземідзенке з просьбай прыехаць на станцыю метро «Спартыўная». Як стала вядома крыху пазней, актывіст ужо знаходзіўся ў гэты час у Цэнтральным РУУС

Пра гэта сайту charter97.org распавяла праваабаронца Наста Лойка.

«Таксама сёння ў кватэру Рамана Васільева ў Жодзіна спрабавалі пранікнуць невядомыя людзі, але ў іх гэта не атрымалася», - сказала праваабаронца.

Днём паплечнікі не маглі датэлефанавацца яшчэ аднаму актывісту «Маладога Фронту» Уладзіміру Яроменку, але потым малады чалавек выйшаў на сувязь.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках