26 снежня 2024, Чацвер, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінэнэрга РФ: Перамовы аб нафце доўжацца

10
Мінэнэрга РФ: Перамовы аб нафце доўжацца

Беларусь і Расея працягваюць перамовы аб фармаванні індыкацыйнага балансу паставак расейскай нафты ў Беларусь і вяртання беларускіх нафтапрадуктаў у Расею на ўвесь 2013 год.

Аб гэтым заявіў сёння намеснік кіраўніка Мінэнэрга РФ Павел Фёдараў.

Ён не стаў прагназаваць, калі яны могуць скончыцца, паведамляе Інтэрфакс.

Чыноўнік адзначыў, што Расея разлічвае на вяртанне нафтапрадуктаў з Беларусі ў 2013 годзе ў аб'ёме блізу 2 млн тон.

«Расейскі рынак для Беларусі ўжо з'яўляецца прыбытковым, а для нас гэта добрая падтрымка, дадатковая крыніца прапановы ў перыяд пікавага попыту на паліва», - заявіў Фёдараў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках