29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Алкаеў: Лукашэнка ўсталяваў асабісты кантроль за Шэйманам

48
Алег Алкаеў: Лукашэнка ўсталяваў асабісты кантроль за Шэйманам

Віктар Шэйман цяпер будзе працаваць пад наглядам дыктатара.

Сённяшнім кадравым перастановам у атачэнні Лукашэнкі можна даць простае тлумачэнне. Пра гэта заявіў у інтэрв'ю сайту charter97.org былы начальнік менскага следчага ізалятара № 1 і аўтар кнігі «Расстрэльная каманда» Алег Алкаеў.

«Пакуль рана казаць аб тым, ці з'яўляецца прызначэнне Віктара Шэймана падвышэннем альбо паніжэннем - гэта будзе залежаць ад таго, якімі менавіта пытаннямі ён будзе займацца на новай пасадзе. Важней зараз іншае: Шэйман стаў працаваць пад непасрэдным кіраўніцтвам і кантролем Лукашэнкі, знаходзіцца з ім у адным будынку. Прасцей кажучы, кіраўнік набліжае яго да сябе, каб той не ўцёк», - сказаў Алег Алкаеў.

На ягоную думку, Лукашэнка сур'ёзна занепакоіўся магчымасцю актывізацыі міжнароднага расследавання спраў зніклых палітыкаў, у дачыненні да забойства якіх падазраюць, у тым ліку, і Віктара Шэймана.

«Прыйдзе час, калі ім усім давядзецца абараняцца, даказваць, што яны былі проста выканаўцамі чужой волі. Таму Лукашэнка баіцца іх уцёкаў», - заявіў Алег Алкаеў.

Нагадаем, сёння Лукашэнка прызначыў Віктара Шэймана сваім памочнікам у асобных даручэннях.

Адначасова кіраўнік вызваліў яго ад пасады памочніка ў асобных даручэнняў, прадугледжанай у структуры Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Віктар Шэйман з'яўляецца адным з падазраваных міжнароднай супольнасцю ў выкраданнях і забойствах лідараў беларускай апазіцыі і па-ранейшаму застаецца адным з самых набліжаных да дыктатара людзей.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках