2 траўня 2024, Чацвер, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іспыт па кіраванні будуць здымаць на відэа

15
Іспыт па кіраванні будуць здымаць на відэа

З 2014 года пры прыёме іспыту па кіраванні будзе весціся відэафіксацыя.

З 1 студзеня наступнага года экзаменатар з ДАІ зможа фіксаваць працэс здачы практычнага іспыту на відэа. Як лічаць у МУС, гэта дазволіць пазбегнуць спрэчных сітуацый, піша onliner.by.

Перад пачаткам прыёму практычнага іспыту кожны курсант павінен быць пастаўлены ў вядомасць аб правядзенні відэафіксацыі. Гэта зроблена ў сувязі з паступаючымі скаргамі ад экзаменуемых. Некаторыя лічаць, што ў дачыненні да іх былі неаб'ектыўныя. Падчас апеляцый лепшым аргументам будзе відэазапіс, палічылі ў МУС.

- Падчас разгляду апеляцыі будзе падняты відэазапіс іспыту. Затым будзе вырашацца, пакінуць вынік ранейшым ці змяніць адзнаку, - сказана ў паведамленні.

Зрэшты, у курсанта застаецца права адмовіцца ад відэаздымкі. Для гэтага ён павінен напісаць зварот на імя старшыні іспытнай камісіі. Аднак прымаюцца толькі матываваныя звароты.

Змены і дапаўненні ў інструкцыю аб парадку прыёму кваліфікацыйных іспытаў на права кіравання механічным транспартным сродкам унесеныя пастановай Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня 2013 года №278.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках