3 траўня 2024, Пятніца, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былога «дэпутата» прысудзілі да 5 гадоў калоніі

12
Былога «дэпутата» прысудзілі да 5 гадоў калоніі

Былы старшыня праўлення Горацкага СВК «Калгас ім. Леніна» і «дэпутат» Горацкага раённага савета «дэпутатаў» прыгавораны да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Судом Шклоўскага раёна асуджаны 35-гадовы былы старшыня праўлення Горацкага СВК «Калгас ім. Леніна» і экс-«дэпутат» Горацкага раённага савета «дэпутатаў» за здзяйсненне злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены паўторна, у буйным памеры).

Як паведаміла БелаПАН старэйшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова, асуджаны, з'яўляючыся службовай асобай, маючы намер на завалоданне маёмасцю калгасу ў буйным памеры, выкарыстоўваў свае службовыя паўнамоцтвы. З верасня 2009 года па кастрычнік 2010 года ён даваў заведама незаконныя ўказанні падначаленым работнікам бухгалтэрыі пра выпіску даверанасцяў на іншых работнікаў СВК. Выкарыстоўваючы гэтыя даверанасці, ён атрымліваў у крамах Райпо прадукты харчавання, будматэрыялы, сантэхнічнае абсталяванне, якія прысвойваў і выкарыстоўваў для асабістых патрэб.

Ён жа з красавіка па снежань 2010 года даваў незаконныя ўказанні падначаленаму прарабу штодня прастаўляць працоўныя дні і гадзіны ў табелі ўліку працоўнага часу на імя работніка, які не працаваў у СВК. На яго штомесяц незаконна налічвалася заработная плата, а таксама адпускныя, якія асуджаны прысвоіў.

У жніўні 2010 году асуджаны, як прадстаўнік сельгасарганізацыі, заключыў дамову пастаўкі з Аршанскім заводам жалезабетонных вырабаў для СВК бетонных і жалезабетонных вырабаў, а таксама дамову з Горацкім унітарным камунальным прадпрыемствам «Цеплавая энергетыка» на прадастаўленне транспартных паслуг па перавозцы блокаў. Аплата па дамовах была выраленая за кошт сродкаў СВК, аднак ён даў загадзя незаконнае ўказанне падначаленаму прарабу атрымаць жалезабетонныя блокі на заводзе і транспартаваць іх на свой асабісты ўчастак, што апошні і зрабіў. Пасля выкрадзеныя блокі асуджаным былі выкарыстаныя для майстравання падмурку яго асабістага жылога дома.

Прысудам суда былы старшыня прызнаны вінаватым у злачынстве. У якасці меры пакарання яму прызначанае пазбаўленне волі тэрмінам на 5 гадоў c адбываннем пакарання ў папраўчай установе ва ўмовах узмоцненага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых функцый тэрмінам на 5 гадоў.

Прысуд уступіў у законную сілу 3 верасня.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках