14 лiстапада 2024, Чацвер, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Багданкевіч: Беларусі трэба прасіць у МВФ $10 мільярдаў

35
Станіслаў Багданкевіч: Беларусі трэба прасіць у МВФ $10 мільярдаў

Былы кіраўнік Нацбанка Станіслаў Багданкевіч пракаментаваў прыезд місіі Міжнароднага валютнага фонду.

Станіслаў Багданкевіч лічыць, што Беларусі давядзецца прасіць у МВФ каля 10 мільярдаў даляраў.

«Я маю на ўвазе, каб гэта было расцягнута на 3-5 гадоў. Але сёння ўжо такія параметры трэба ставіць, калі ўрад пойдзе на рэформы, на стабілізацыю, на абмежаванне інфляцыі да 3-5% і гэтак далей. Можна, вядома, і 3-5 мільярдаў. Але мы ўжо атрымалі ў МВФ 3,5 млрд і 3 млрд у Расеі, і зноў просім. Так можна было адразу прасіць больш важкі крэдыт, але пад больш важкую, правераную праграму рэформаў і праграму фінансавага аздараўлення», - заявіў Станіслаў Багданкевіч «Радыё Свабода».

Эканаміст лічыць, што ў гэтым годзе ўжо наўрад ці будуць шанцы атрымаць крэдыт МВФ.

«Але калі падрыхтуюць і ўзгодняць праграму рэфармавання эканомікі, то шанцы з'явяцца. Калі паглядзець сумную пастанову Савета міністраў і Нацбанка, то яны намецілі некаторыя планы па аздараўленні фінансаў, па абмежаванні крэдытавання, вызначылі ліміты банкаўскага крэдытавання да канца года і ў наступным годзе. Гэта значыць, я зразумеў, што нейкія планы па аздараўленні ўладамі вызначаюцца. І гэта можна лічыць і як крок па падрыхтоўцы перамоваў з МВФ», - адзначыў эксперт.

Місія Міжнароднага валютнага фонду з 17 па 28 кастрычніка правядзе ў Беларусі пяты постпраграмны маніторынг беларускай эканомікі. Гэта звязана з завяршэннем у канцы сакавіка 2010 года праграмы stand-by МВФ.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках