26 красавiка 2024, Пятніца, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады просяць новы крэдыт у МВФ

27
Улады просяць новы крэдыт у МВФ

Сумныя перспектывы беларускай эканомікі вымушаюць улады ў чарговы раз звярнуцца да МВФ з просьбай аб павелічэнні фінансавай падтрымкі.

Беларусь плануе ў кастрычніку-снежні бягучага года правесці кансультацыі з МВФ аб магчымасці фінансавання ў рамках новай праграмы ўзаемадзеяння, гаворыцца ў плане сумесных дзеянняў Савета міністраў і Нацбанка па структурным рэфармаванні і павышэнню канкурэнтаздольнасці эканомікі рэспублікі.

План дзеянняў апублікаваны на сайце Саўміна.

Нагадаем, Беларусь рэалізавала праграму МВФ stand-by са студзеня 2009 года па красавік 2010 года. Першапачаткова крэдыт пад праграму быў ухвалены ў суме $2,46 млрд (420% квоты Беларусі ў МВФ), у сярэдзіне 2009 года МВФ пагадзіўся з просьбай Менска павялічыць суму крэдыту да $3,46 млрд (587,4% квоты). У перыяд дзеяння гэтай праграмы МВФ ацэньваў патрэбнасць Беларусі ў знешнім фінансаванні ў суме $8-11 млрд у 2009-2010 гады.

На працягу 2013 года Беларусь павінна пагасіць пазыку перад МВФ (з улікам адсоткаў) на 1 млрд 57,4 млн SDR ($1,63 млрд), што з'яўляецца найбольшай сумай гадавых абавязацельстваў у рамках атрыманага крэдыту stand by.

Беларусь з'яўляецца членам МВФ з 1992 года. Да ўзгаднення праграмы stand-by на 2009-2010 гады Беларусь атрымала ад МВФ два траншы крэдыту ў рамках праграмы сістэмных рэформаў у жніўні 1993 года ($98 млн) і ў лютым 1995 года ($101,7 млн) і адзін транш крэдыту stand-by у верасні 1995 года ($101,7 млн).

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках