4 траўня 2024, Субота, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Астравецкую АЭС будуюць без праекта

38
Астравецкую АЭС будуюць без праекта

Бетонныя работы на будаўніцтве беларускай АЭС у Астраўцы (Гродзенская вобласць) плануецца пачаць 5 лістапада.

Пра гэта, выступаючы перад членамі «савета рэспублікі», 18 кастрычніка паведаміў старшыня Астравецкага райвыканкама Адам Кавалько, перадае БелаПАН.

Паводле яго інфармацыі, пачатку бетанавання будзе папярэднічаць адпаведны ўказ прэзідэнта, які, як чакаецца, будзе падпісаны 28 кастрычніка.

Падрыхтоўчыя працы на першым і другім рэактары завершаныя амаль на 100%. Зараз на аб'екце працуе каля 1.600 будаўнікоў. Да канца года іх колькасць неабходна павялічыць да 3.000, паведаміў Кавалько.

Ён таксама распавёў, што на стварэнне будаўнічай базы для ўзвядзення АЭС выдаткавана 77 млрд. рублёў, на гэта спатрэбілася 11 месяцаў. За год пабудавана 33 км чыгункі і 24 км пад'язной аўтамабільнай дарогі.

У Астраўцы ўзводзяцца мікрараёны №1 і №2, першы - на 3,5 тысячы жыхароў, другі - на 5 тысяч жыхароў. Яны размяшчаюцца адпаведна на 17 га і 28 га.

У 2012 годзе, паводле інфармацыі Кавалько, на будаўніцтве аб'ектаў АЭС было асвоена 1 трлн. 700 млрд. рублёў. У 2013 годзе будзе выдаткавана каля 3 трлн. рублёў. У 2014 годзе гэтая лічба ўзрасце ў 3-3,5 разы.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках