4 траўня 2024, Субота, 9:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Архітэктурны праект БелАЭС пацягнуў на $3,3 мільярда?

8
Архітэктурны праект БелАЭС пацягнуў на $3,3 мільярда?

Саўмін зацвердзіў праектную дакументацыю на будаўніцтва БелАЭС.

30 верасня 2013 года пастановай урада Беларусі № 857 зацверджаныя праектная дакументацыя «Беларуская АЭС» з асноўнымі тэхніка-эканамічнымі паказчыкамі аб'екта капітальнага будаўніцтва згодна з дадаткам і архітэктурны праект «Беларуская АЭС» (зводка выдаткаў).

Кошт праекта склаў 44 581 929,12 тыс. расейскіх рублёў у коштах 2001 года, 2 864 223 491,3 тыс. беларускіх рублёў у коштах 2006 года, 340 860 тыс. даляраў ЗША, з іх на:

- аб'екты атамнай электрастанцыі (далей - АЭС) – 44 581 929,12 тыс. расейскіх рублёў;

- падрыхтоўчы перыяд – 19 841 508 тыс. беларускіх рублёў;

- вытворчую базу АЭС – 78 278 209,5 тыс. беларускіх рублёў;

- аб'яднаную піянерную вытворчую базу – 50 736 427,72 тыс. беларускіх рублёў;

- падстанцыю 110/10 кВ «Вілія» - 35 948 880 тыс. беларускіх рублёў;

- чыгуначную лінію да АЭС – 58 101 770 тыс. беларускіх рублёў;

- аўтамабільную дарогу ад Р-45 (Гоза) - АЭС - Астравец – 45 758 542,897 тыс. беларускіх рублёў;

- аўтамабільную дарогу «Паўднёва-усходні абыход г. Астравец» з выхадам на аўтамабільную дарогу М-7 Менск - Ашмяны - мяжа Літоўскай Рэспублікі – 72 460 401,232 тыс. беларускіх рублёў;

- выдаткі на выкананне праектна-пошукавых работ і аўтарскага нагляду па пазапляцовачных інжынерных сетках - 91397 751,96 тыс. беларускіх рублёў;

- аб'екты жыллёвага фонду, сацыяльнага, бытавога і культурнага прызначэння – 2 411 700 000 тыс. беларускіх рублёў;

- выдачу магутнасці і сувязь з энергасістэмай - 340 860 тыс. даляраў ЗША.

Калі перавесці ў даляры сумы ў беларускіх і расейскіх рублях на 1 студзеня 2006 года і 1 студзеня 2001 года адпаведна, выходзіць, што агульная сума праекта складае каля 3,255 млрд даляраў ЗША.

Нагадаем, праект фінансуецца за кошт расейскага крэдыту аб'ёмам каля $10 млрд, з якога ў 2013 годзе атрымана $351,4 млн па дзяржаўным экспартным крэдыце ўрада РФ на будаўніцтва БелАЭС.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках