Менчук знайшоў гранату ў паштовай скрыні
5- 18.10.2013, 16:07
- 8,415
Як потым высветлілася, яна апынулася муляжом.
«Гранату» знайшлі ў пад'ездзе дома па адрасе вуліца Адзінцова, 36. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Менскага гарадскога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
«Паступіла паведамленне аб выяўленні гранаты ў паштовай скрыні шматкватэрнага жылога дома. Пасля абследавання в/ч 5448 у 12-35 было ўстаноўлена: у паштовай скрыні знаходзіўся муляж ручной гранаты. Ён быў канфіскаваны для правядзення следча-аператыўных мерапрыемстваў», - паведамілі ў МНС.
Эвакуацыя жыхароў дома не праводзілася. Пацярпелых няма.