Метэаролагі абвясцілі штармавое папярэджанне
3- 18.10.2013, 17:49
- 26,725
На сённяшні вечар у Беларусі абвешчана штармавое папярэджанне.
«У паўночна-заходнім рэгіёне краіны з 17 да 20 гадзін чакаюцца моцныя парывы ветру, - распавяла Валянціна Скрабец. - Уначы яны распаўсюдзяцца па ўсёй тэрыторыі рэспублікі».
Дакладнасць сутачных прагнозаў складае 96,2%, небяспечных сітуацый - 100%, піша «Русский репортер».
Нагадаем, расейскі часопіс сёння запусціў адмысловы праект пад назвай «Менск-24».
Больш за 170 журналістаў з Расеі і Беларусі на працягу 24 гадзін вядуць анлайнавую трансляцыю пра жыццё сталіцы нашай краіны і яе жыхароў.
Падобныя праекты ўжо праходзілі ў лістападзе 2011 года ў Новасібірску, у сакавіку 2012 года ў Казані, у верасні 2012 года ў Екацярынбургу, вясной 2013 года ў Уфе, а таксама больш чым у 15 гарадах Расеі ў лютым 2013 года ў рамках праекта «Нана-24».
Праект «Менск-24» рэалізуецца часопісам «Русский репортер» сумесна з Інстытутам журналістыкі БДУ ў рамках Усерасейскага моладзевага семінара па журналістыцы «Медыяпалігон-24», які праходзіць у Менску з 14 па 19 кастрычніка.