28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі мільярдэр купіў другі банк у Беларусі

11
Польскі мільярдэр купіў другі банк у Беларусі

Банк ББМБ прададзены за 4,9 мільёны еўра.

Угода куплі-продажу ЗАТ «Беларускі банк малога бізнэсу» была зарэгістраваная 18 кастрычніка ў сістэме БЕКАС ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа». У выніку ўгоды было прададзена 287 689 акцый банка (95,5% статутнага фонду). Сума ўгоды склала EUR 4 млн 867,7 тыс, піша агенцтва «Бизнес-новости».

Кошт адной акцыі ў выніку ўгоды быў ацэнены ў EUR 16,92 (эквівалентна BYR 210 823,2 згодна з курсам Нацбанка на 18 кастрычніка), што на 11% ніжэй намінальнага кошту (намінал - BYR 237 000).

Пакупніком акцый выступіў польскі Getin Holding S.A. Інфармацыя аб угодзе апублікаваная на сайце холдынгу.

Уладальнікам Getin Holding з'яўляецца польскі бізнэсовец Лешак Чарнецкі, які раней ужо набыў у Беларусі «Идеабанк» (былы Сомбелбанк). Паводле інфармацыі часопіса Wprost, ён з'яўляецца ўладальнікам капіталу ў 4,3 мільярды злотых (блізу 1 мільярда еўра).

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках