28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пол Макартні выступіў перад мінакамі ў цэнтры Лондана (Відэа)

11

Музыка зладзіў нечаканы канцэрт каля сабора Святога Пятра ў Лондане.

Аб гэтым піша брытанская газета The Guardian. Музыка папярэдзіў пра канцэрт праз сваю старонку ў «Твітэры» прыкладна за гадзіну да пачатку выступу.

На плошчы сабраліся некалькі тысяч гледачоў. У якасці сцэны музыка выкарыстаў кузаў грузавіка, загадзя прыпаркаванага на плошчы, паведамляе BBC.

Выступ пачаўся а 13:30 паводле мясцовага часу і працягваўся амаль дваццаць хвілін. За гэты час Макартні выканаў некалькі песень са свайго апошняга альбома «New», які выйшаў 14 кастрычніка, піша Lenta.ru.

За тыдзень да нечаканага выступу ў Лондане Макартні выступіў з спантанным канцэртам на плошчы Таймс-сквер у Нью-Ёрку, гэтак жа паведаміўшы аб ім у Twitter незадоўга да пачатку. Канцэрт пачаўся апоўдні і працягваўся блізу пятнаццаці хвілін.

«New» стаў першым сольным альбомам Пола Макартні пасля «Memory Almost Full», які выйшаў у 2007 годзе. Альбом змяшчае дванаццаць арыгінальных кампазіцый.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках