28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінчук год прасіў спілаваць дрэва, якое павалілася на яго аўтамабіль

49
Мінчук год прасіў спілаваць дрэва, якое павалілася на яго аўтамабіль

Учора ўвечары на вуліцы Кальцова ў Менску ствол дрэва зваліўся непасрэдна на дах прыпаркаванага Peugeot, праламаўшы яго.

Засмучаны ўладальнік кажа, што машына аднаўленню не падлягае, піша onliner.by. «Суседзі сцвярджаюць, што прасілі спілаваць дрэва год! А дайшло да таго, што яно павалілася на маю машыну. Кажуць, выйграць суд шанцаў мала», - кажа ён.

Са слоў уладальніка Peugeot, усё здарылася ўчора а 22:00: «Дрэва было гнілым. На ім ужо некалькі гадоў не было лісця. Учора суседзі, якія выйшлі на вуліцу пасля падзення ствала, распавялі, што прасілі ЖЭС прыбраць яго. Але вось як склалася».

«Прыязджала міліцыя, складала акт. Сёння раніцай з'явіліся камунальнікі, разрэзалі дрэва. Перад гэтым я зрабіў фота і відэа. Начальнік ЖЭСа адмовіўся выдаць які-небудзь акт і сказаў, каб я падаваў у суд, - распавядае пацярпелы. - Шанцаў выйграць справу няшмат. Я ўжо патэлефанаваў у юрыдычную кансультацыю. Там пагадзіліся ўзяцца, але пацвердзілі, што верагоднасць дамагчыся кампенсацыі - 20%».

Са слоў мужчыны, на суседняй вуліцы нядаўна таксама ўпала дрэва на машыну. Дамагчыся выплаты кампенсацыі ў тым выпадку аўтаўладальніку не ўдалося.

Нагадаем, зрабіць экспертызу могуць навукоўцы - дэндрахранолагі з Нацыянальнай акадэміі навук. Калі яны прызнаюць, што дрэва павінны былі прыбраць, то аўтаўладальнік мае права падаць грамадзянскі пазоў да арганізацыі, якая абслугоўвала гэтую тэрыторыю.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках