28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скрыпку з «Тытаніка» прадалі за $1,5 мільёны

9

Скрыпка, якая суправаджала «Тытанік» у хвіліны яго гібелі, прададзеная аўкцыённым домам Henry Aldridge&Son за 900 тыс фунтаў стэрлінгаў.

Эсцімэйт лота перад таргамі складаў 300 тыс фунтаў стэрлінгаў. Імя пакупніка не паведамляецца, перадае РИА «Новости».

Перад тым, як трапіць на гандаль, скрыпку выставілі ў ратушы брытанскага горада Д’юсберы, дзе яе ранейшы ўладальнік Уолес Хартлі жыў доўгія гады. Музычны інструмент з'яўляўся падарункам ад яго нявесты Мэры Робінсан, экспануецца разам са скураным футаралам.

Каб высветліць сапраўднасць інструмента, экспертам спатрэбілася некалькі гадоў. У выніку, спецыялісты якія вывучылі скрыпку, прыйшлі да высновы, што перад імі «без сумнення» інструмент, на якім Хартлі граў у ноч крушэння «Тытаніка».

Паводле дадзеных з дзённіка Мэры Робінсан, нявесты Хартлі, інструмент пасля крушэння выратавалі з вады і пераслалі ёй.

Са слоў аўкцыяніста Эндру Олдрыджа, скрыпка выклікала неверагодную цікавасць з боку калекцыянераў і аматараў гісторыі. У час экспанавання скрыпкі ў ЗША яе паглядзелі больш за 300 тыс чалавек.

«Хартлі быў неверагодна адважным чалавекам, яго дзеянні супакоілі пасажыраў падчас апошніх гадзін «Тытаніка», - дадаў Олдрыдж.

Нагадаем, аркестр «Тытаніка» граў пад час катастрофы і загінуў разам з караблём. З ўспамінаў відавочцаў, калі вада дабралася да музыкаў, Хартлі, трымаючыся за парэнчы параднай лесвіцы, крыкнуў пасажырам: «Спадары, я развітваюся з вамі!»

Кампазіцыяй, якую аркестр граў у апошнія хвіліны жыцця судна, стаў царкоўны гімн» «Бліжэй, Гасподзь, да Цябе».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках