1 траўня 2024, Серада, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запозненае «бабіна лета» прыйдзе ў Беларусь

5
Запозненае «бабіна лета» прыйдзе ў Беларусь

Сіноптыкі абяцаюць пацяпленне ў Беларусі з сярэдзіны гэтага тыдня.

«На гэтым тыдні Беларусь чакаюць «цёплыя» весткі з атмасферных франтоў. З паўднёвымі вятрамі ў нашу краіну зноў вернецца цёплае і камфортнае надвор'е», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак начальнік службы метэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Зміцер Рабаў.

«Але ў аўторак надвор'е яшчэ абумовіць кантрасны атмасферны фронт: ноччу і раніцай чакаюцца часам дажджы, па паўночным усходзе з мокрым снегам, месцамі моцныя ападкі. Днём будзе пераважна без ападкаў», - удакладніў ён, дадаўшы, што «ў начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы туман. - Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе +1 - +7, па поўдні - +8 - +10, па паўночнай палове замаразкі ад 0 да -4. Максімальная тэмпература днём будзе ад +2 па паўночным усходзе да +14 па паўднёвым захадзе краіны».

«У сераду тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам вобласці павышанага ціску і, пачынаючы з паўднёва-заходніх раёнаў, пачне паступаць паступова больш цёплае паветра. Будзе без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай у паўднёва-усходніх раёнах слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад 1 да 7 градусаў цяпла, пераважна па ўсходзе замаразкі ад 0 да -4, максімальная тэмпература днём - +5 - +11, у паўднёва-заходніх раёнах ноччу - +8 - +10, днём - 12 - 17 градусаў цяпла», - паведаміў Рабаў.

«У далейшым цяпло будзе далей распаўсюджвацца на большую частку краіны. 4 кастрычніка, у чацвер, ноччу без істотных ападкаў, днём месцамі, а па Гродзенскай і Віцебскай абласцях на большай частцы тэрыторыі магчымыя кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах рэспублікі туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе +4 - +9 градусаў, максімальная днём - +10 - +15, у паўднёва-заходніх раёнах ноччу будзе ад +10 да +12, днём - +16 - +18», - праінфармаваў сіноптык.

25 кастрычніка, у пятніцу, прагназуюцца месцамі кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай у паўднёвых раёнах слабы туман, тэмпература паветра мінімальная ноччу - ад +6 да +12, максімальная днём - +12 - +17, паведаміў Рабаў.

26 кастрычніка, у суботу, ноччу будзе без істотных ападкаў, раніцай і днём месцамі кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, тэмпература паветра мінімальная ноччу - +6 - +12, па паўночным усходзе - +2 - +5, максімальная тэмпература днём складзе +12 - +17, адзначыў Рабаў.

27 кастрычніка, у нядзелю, прагназуюцца месцамі кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, тэмпература паветра мінімальная ноччу - +6 - +12, максімальная днём - ад +12 да +17, па паўночным захадзе - +8 - +11, праінфармаваў суразмоўца агенцтва.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках