У небе над Украінай зафіксавалі зыркі выбліск
6- 1.05.2024, 9:07
- 15,060
Што гэта магло быць?
Уночы ў сераду, 1 траўня, у небе над Днепрапятроўшчынай і Харкаўшчынай убачылі зыркі блакітны выбліск. Назіраць за гэтай з'явай маглі жыхары яшчэ шэрагу суседніх абласцей, паведамляе obozrevatel.com.
Паводле папярэдняй інфармацыі, гэты выбліск быў выкліканы падзеннем метэарыта або іншага касмічнага цела, аднак афіцыйнай інфармацыі пакуль няма. У сеціве публікавалі кадры выбліску, знятыя ў розных рэгіёнах.
Адзначым, што трывогу ў абласцях у гэты момант не абвяшчалі, так што з вайной гэтая з'ява, мабыць, сувязі не мае.