20 чэрвеня 2024, Чацвер, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліну Шарэнду-Панасюк зноў абвінавацілі ў «непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі»

7
Паліну Шарэнду-Панасюк зноў абвінавацілі ў «непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі»
ПАЛІНА ШАРЭНДА-ПАНАСЮК

Распачатая новая крымінальная справа.

Актывістку грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліну Шарэнду-Панасюк трэці раз абвінавацілі ў непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі (артыкул 411 КК).

Пра гэта сайту Charter97.org паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда.

Палітзняволеная мусіла выйсці на волю 21 траўня.

Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі 3 студзеня 2021 года. Сілавікі выламалі дзверы кватэры, правялі агляд, канфіскавалі шэраг рэчаў, а Паліну затрымалі і ў кайданках адвезлі ў ІЧУ. Пазней яе перавялі ў СІЗА.

9 чэрвеня 2021 г. суд Маскоўскага раёна Берасця прыгаварыў яе да двух гадоў калоніі.

Увесну 2022 года яна не выйшла на волю, на Паліну завялі крымінальную справу паводле ч.1 арт.411 КК і прысудзілі дадатковы год калоніі.

Але і вясной 2023 года яна не выйшла на волю: паводле артыкула 411 палітзняволеная атрымала яшчэ год калоніі. За гэтыя гады яе некалькі разоў змяшчалі ў ШІЗА, а таксама на шэсць месяцаў адправілі ў ПКТ. Паліна знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі. У калоніі ў актывісткі «Еўрапейскай Беларусі» моцна пагоршылася здароўе.

Апошнім часам адбывала пакаранне ў калоніі ў Зарэччы Рэчыцкага раёна.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках