1 траўня 2024, Серада, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнту Чэхіі паказалі дзесяціметровы непрыстойны жэст

12

Насупраць рэзідэнцыі прэзідэнта Чэхіі з'явілася велізарная скульптура рукі з выцягнутым сярэднім пальцам.

Яе ўсталявалі на рацэ Влтава на пантоне насупраць Пражскага Граду напярэдадні парламенцкіх выбараў, паведамляе чэшскае інфармагенцтва ČTK.

Палата дэпутатаў 20 жніўня прагаласавала за самароспуск і датэрміновае спыненне дэпутацкіх паўнамоцтваў. Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан у адпаведнасці з канстытуцыяй краіны 28 жніўня падпісаў Указ аб роспуску Палаты дэпутатаў парламента Чэхіі і прызначыў дату датэрміновых выбараў, якія пройдуць 25-26 кастрычніка 2013 года, піша «Корреспондент».

Аўтар скульптуры - скандальна вядомы чэшскі скульптар Давід Чэрны. Ён прымаў актыўны ўдзел у нядаўняй прэзідэнцкай выбарчай кампаніі лідара правай партыі ТОР 09 Карэла Шварцэнберга. У другім туры прэзідэнцкіх выбараў Шварцэнберг прайграў Мілашу Земану.

Фото: Reuters
Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках