1 траўня 2024, Серада, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інтэрпол прыцягнуць да падрыхтоўкі ЧС у хакеі

11
Інтэрпол прыцягнуць да падрыхтоўкі ЧС у хакеі

Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення экспертаў Інтэрполу да падрыхтоўкі чэмпіянату свету ў хакеі.

«Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч мае намер абмеркаваць з кіраўніцтвам Інтэрпола магчымасць удзелу экспертаў гэтай арганізацыі ў падрыхтоўцы ЧС у хакеі ў 2014 годзе», - паведамілі ў МУС Беларусі. Там патлумачылі, што дэлегацыя МУС Беларусі на чале з Шуневічам прыбыла ў Картахена-дэ-Індзіас (Калумбія), дзе 21 - 23 кастрычніка пройдзе пасяджэнне 82-й сесіі Генеральнай асамблеі Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі - Інтэрпол, паведамляе «Інтэрфакс».

«Плануецца, што акрамя працы ў рамках пленарнага пасяджэння і дыскусіі ў асноўных прадугледжаных парадкам дня тэматычных блоках кіраўнік МУС нашай краіны сустрэнецца з кіраўніцтвам Інтэрпола», - праінфармавалі ў міністэрстве.

«Стораны абмяркуюць пытанні далейшага ўзаемадзеяння, у тым ліку магчымасць удзелу экспертаў Інтэрполу ў мерапрыемствах для падрыхтоўкі і правядзення ў 2014 годзе чэмпіянату свету ў хакеі з шайбай, у семінарах і адукацыйных праграмах, якія арганізуюцца МУС Беларусі», - адзначылі ў міліцэйскім ведамстве.

Там удакладнілі, што «гаворка пойдзе і аб пашырэнні ўдзелу праваахоўных органаў Беларусі ў спецыялізаваных міжнародных паліцэйскіх аперацыях, якія арганізуюцца і каардынуюцца Інтэрполам».

Нагадаем, Інтэрпол неаднаразова падвяргаўся крытыцы за супрацоўніцтва з беларускім рэжымам і дапамогу, якую міжнародная паліцэйская арганізацыя аказвае беларускім уладам у пераследзе апазіцыі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках