26 чэрвеня 2024, Серада, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гісторыкі знайшлі ў Гродна трэці замак

4
Гісторыкі знайшлі ў Гродна трэці замак

Старых замкаў у горадзе было два, а на левым беразе Нёмана знаходзіўся манастырскі комплекс.

Такія меркаванні выказалі гісторыкі, піша «Вечерний Гродно».

Сярод галоўных архітэктурных каштоўнасцяў горада - Стары і Новы замкі. Па крайняй меры, так думае большасць гісторыкаў і звычайных жыхароў горада. Дырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурко выказаў здагадку падчас канферэнцыі, прысвечанай каралю Стэфану Баторыю, што той не аднаўляў Верхні замак часоў вялікага князя Вітаўта, а збудаваў яшчэ адзін побач з ім.

Паводле яго слоў, замак Вітаўта стаяў на мысе і падчас абвалу берага апынуўся ў Нёмане, таму рэшткаў ад яго амаль не засталося. У якасці доказу сваёй гіпотэзы гісторык звяртаецца да логікі: навошта разбураць, калі можна і захаваць старое, і пабудаваць новае.

Аспірант Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Мікалай Волкаў падтрымаў альтэрнатыўны погляд і падчас свайго дакладу прывёў пацверджанні таго, што палац Стэфана Баторыя адрозніваўся па прызначэнні ад замка Вітаўта. У XVI стагоддзі ён выконваў рэпрэзентатыўную, а не абарончую функцыю.

Свае даследаванні навукоўцы праводзілі на падставе вядомых у гістарычным асяроддзі гравюр Цюндта (1568 год) і Макоўскага (1600 год), якія адлюстроўваюць забудову горада тых часоў.

Ёсць на малюнку яшчэ адзін загадкавы аб'ект, які прынята лічыць Каложскай царквой. Аднак вялікі памер будынка на гравюры Цюндта, а галоўным чынам тое, што ён знаходзіцца на левым, а не на правым беразе Нёмана, дзе ў рэчаіснасці і стаіць Каложа, наводзіць на іншыя думкі. Магчыма, у часы Стэфана Баторыя там знаходзіўся цэлы манастырскі комплекс: праваслаўны або каталіцкі. Атаясамліваць яго з каталіцкім францысканскім манастыром немагчыма, бо той узнік толькі праз стагоддзе. Можна зрабіць смелую выснову, што невядомы будынак рэлігійнага прызначэння проста не захаваўся да нашых часоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках