26 чэрвеня 2024, Серада, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У небе над Ісландыяй пранеслася НЛА (Відэа)

19

Насельнікі ісландскага гарадка Акюрэйры перапалохаліся пасля таго, як мясцоваму жыхару Б’яркі Мікельсону ўдалося зняць на камеру самае сапраўднае НЛА.

Неапазнаны аб'ект жоўтым выбліскам спусціўся з нябёсаў і паваліўся дзесьці ў межах гарадской рысы. Што гэта было, невядома, паведамляе Huffington Post.

Б’яркі Мікельсон стаяў на адной з назіральных пляцовак горада, як раптам заўважыў, што ў небе з'явілася «дадатковае сонца», якое пачало павольна падаць на зямлю. На шчасце, у мужчыны была з сабой камера, і ён змог зняць тое, што адбывалася. Пасля таго, як жыхар Ісландыі выклаў ролік ў Інтэрнэт, увесь Акюрэйры літаральна стаў на вушы. А разам з імі і ўвесь свет, перадаюць «Вести».

Загадкавыя кадры былі перададзеныя ў рукі ісландскім уфолагам, якія, запаволіўшы відэа, выклалі яго на YouTube. Яны выказалі здагадку, што аператар прыняў за НЛА кіраваны лятальны апарат. Іх ўлады выкарыстоўваюць разам з камерамі вулічнага назірання. Зрэшты, сцвярджаць гэта напэўна эксперты не бяруцца.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках