25 чэрвеня 2024, aўторак, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін: Умовы для ўсіх павінны быць аднолькавыя

65
Пуцін: Умовы для ўсіх павінны быць аднолькавыя

Прэзідэнт Расеі заявіў, што трэба працаваць над ухіленнем выняткаў і нейкіх узаемных прэфэрэнцый у МС.

Расея гатовая да самага шчыльнага інтэграцыйнага ўзаемадзеяння, заявіў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін на пасяджэнні Найвышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады 24 кастрычніка ў Менску, паведамляе БелаПАН. 


Са слоў Пуціна, на фоне агульнага запаволення тэмпаў росту ў свеце макраэканамічныя паказчыкі ў «тройцы» выглядаюць цалкам прымальна. «Крызісныя з'явы ў сусветнай эканоміцы, вядома, не абышлі бокам і нашы дзяржавы, але, каб пераадолець іх, трэба і далей умацоўваць інтэграцыю, удасканальваць наш агульны рынак тавараў і паслуг, паляпшаць умовы вядзення бізнэсу», - сказаў прэзідэнт РФ.

«Расея грунтуецца менавіта на такой логіцы і гатовая да самага шчыльнага ўзаемадзеяння», - падкрэсліў ён.

Расейскі прэзідэнт пагадзіўся з кіраўнікамі Беларусі і Казахстана, якія заявілі аб сваёй незадаволенасці бар'ерамі і выняткамі, існымі ў Мытным саюзе.

«Як мы дамаўляліся на сустрэчы ў Астане, трэба, вядома, працаваць над ухіленнем выняткаў і нейкіх узаемных прэфэрэнцый. Трэба ствараць роўныя варункі. Гэта вялікая праца, але яна павінна быць з двухбаковым рухам. Павінен быць кампраміс», - заявіў Пуцін.

Са слоў расейскага прэзідэнта, трэба весці гаворку аб стварэнні еўразійскіх сетак у сфэрах энэргетыкі, транспарту, тэлекамунікацый. «Такое збліжэнне забяспечыць самыя спрыяльныя варункі для развіцця патэнцыялу нашых эканомік. Наўрад у каго ёсць сумневы, што рэгіянальная інтэграцыя (увесь свет ідзе гэтым шляхам) - найбольш дзейсны сродак для максімальнага выкарыстання ўнутраных рэсурсаў росту, павышэння канкурэнтаздольнасці на сусветных рынках. Разам мы мацнейшыя, і нам прасцей рэагаваць на глабальныя выклікі», - упэўнены Пуцін.

Ён таксама паведаміў пра цікавасць з боку Індыі да падпісання дамовы аб зоне вольнага гандлю (ЗВГ) з Мытным саюзам. «Толькі што ў нас у гасцях быў прэм'ер-міністр Індыі, і ён прасіў мяне паставіць пытанне на нашай сённяшняй сустрэчы аб тым, што Індыя хацела б разгледзець магчымасць падпісання дамовы аб зоне вольнага гандлю з Мытным саюзам», - паведаміў Пуцін. На ягоную думку, улічваючы аб'ёмы і маштабы індыйскага рынку, перспектывы развіцця Азіі ў цэлым, старанам трэба паставіцца да гэтай прапановы самым сур'ёзным чынам.

«Толькі што гаварылася, што мы павінны вельмі дбайна падыходзіць да пашырэння нашага саюза. Цалкам з гэтым згодзен. І ўмовы павінны быць для ўсіх аднолькавыя. Мы ў вузкім складзе пра гэта казалі і пагадзіліся з гэтай пазіцыяй», - адзначыў прэзідэнт Расеі.

Пуцін таксама мяркуе, што адразу зліквідаваць ЕўрАзЭС не варта, бо гэта падважыць прававы грунт Мытнага саюза, паведамляе агенцтва «Прайм». «Нельга страціць той падмурак нарматыўна-прававы, на якім у вядомай ступені стаіць Мытны саюз, інакш мы выб'ем з-пад яго (МС) гэтую нарматыўна-прававую апору», - заявіў Пуцін.

Пры гэтым ён заклікаў «не забываць аб нашых партнёрах з Адзінай эканамічнай прасторы». «Тут таксама можна пайсці гэтым шляхам - запрасіць іх у якасці назіральнікаў, каб яны не губляліся, каб яны былі заўсёды разам з намі, разумелі, што адбываецца, і збольшага карысталіся б гэтымі інструмэнтамі, напрацаванымі ў ЕЭП», - дадаў Пуцін.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках