4 траўня 2024, Субота, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марына Адамовіч: Еўрапейцы наступаюць на старыя граблі

3
Марына Адамовіч: Еўрапейцы наступаюць на старыя граблі

Рэжым успрыняў навіну аб скарачэнні «чорнага спісу» ЕЗ як слабасць праціўніка.

Еўразвяз падоўжыў на год санкцыі ў дачыненні да шэрагу прадстаўнікоў беларускага рэжыму. Усяго ў спісе неўязных было 232 прозвішчы. Зараз спіс скарочаны на 13 чалавек, у асноўным былых суддзяў і пракурораў. Але з'явіліся і 3 новыя прозвішчы, перадае «Радыё Рацыя».

На думку Марыны Адамовіч, жонкі зняволенага палітыка Мікалая Статкевіча, скарачэнне спісу - знак таго, што пазіцыі лабістаў беларускага рэжыму ў Еўропе пачынаюць умацоўвацца:

- Тэндэнцыі еўрапейскай палітыкі апошніх паўтары гадоў вельмі выразна адлюстроўваюць пошукі «падстаў» для дыялогу. Еўрапейцы, па сутнасці, наступаюць на старыя граблі, на якія ўжо не раз наступалі. І, падобна, пераходзяць да палітыкі «перніка», так як любое паслабленне прынятых раней рашэнняў нашай уладай успрымаецца адназначна як слабасць праціўніка.

Па словах Марыны Адамовіч, больш за ўсё абурае тое, што сярод выключаных са спісу ў асноўным пракуроры і суддзі.

- Тое, што яны ўжо былыя, не кажа аб іх раскаянні за тыя злачынствы супраць беларускіх грамадзян, у якіх яны прымалі ўдзел, - лічыць Марына Адамовіч.

Нагадаем, з «чорнага спісу» ЕЗ зніклі пяць кампаній алігарха Пефціева, а таксама 13 чалавек, у асноўным былыя суддзі і пракуроры.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках