Пуціла стаў лепшым гульцом «Волгі» другі месяц запар
1- 4.10.2013, 18:23
- 8,386
Забіты беларускім паўабаронцам мяч у сваю браму не перашкодзіў заўзятарам прызнаць яго лепшым гульцом.
На афіцыйным сайце «Волгі» скончылася галасаванне, паводле выніках якога быў вызначаны лепшы футбаліст каманды ў верасні. Першае месца заняў беларускі паўабаронца Антон Пуціла. За яго прагаласавалі 47,3 адсотка рэспандэнтаў.
На другім месцы - капітан каманды Андрэй Карака (23 адсоткі).
Тройку лепшых замкнуў брамнік Сяргей Парэйка (15,2), піша goals.by.
Адзначым, што Пуціла стаў лепшым гульцом месяца другі раз запар, а ў ліпені лепшым быў прызнаны нападнік Келвін Мулумба.
Нагадаем, у жніўні беларускі футбаліст быў прызнаны аўтарам самага прыгожага гола ў чэмпіянаце Расеі.
Фота: ФК «Волга»