19 траўня 2024, Нядзеля, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антон Пуціла забіў самы прыгожы гол чэмпіянату Расеі (Відэа)

15

Ніжагародская «Волга» падолела грозненскага «Церака» у хатнім матчы шостага тура расейскай прэм'ер-лігі - 1:0.

Аўтар адзінага гола - беларускі паўабаронца Антон Пуціла, які пацэліў у браму спаборніка на 75-й хвіліне, піша «Прессбол».

Пасля матчу футбаліст падзяліўся ўражаннямі ад гульні, адказаўшы на пытанні афіцыйнага сайта клуба «Волга».

- Памятаеш, калі забіваў апошні раз?

- Даўно не забіваў. Апошні раз, напэўна, Францыі за зборную Беларусі. А за клуб, калі забіваў, нават і не ўспомню.

- Перад тым, як табе ўдалося забіць гол-шэдэўр, ты не патрапіў у пустую браму даслоўна з некалькіх метраў...

- Проста ў тым эпізодзе не здолеў падладзіцца пад мяч. Няўдалы момант. Добра, што праз пяць хвілін забіў.

- Ты быў вельмі разважным. Роўная гульня, фактычна «арэлі», а ты ўзяўся абводзіць нават брамніка... Спантаннае пастанова?

- У такія моманты думаць не паспяваеш, усё адбываецца аўтаматычна.

- Што скажаш агулам пра гульню?

- Яна была роўнай. Нам атрымалася забіць, ім - не. Пры роўнай гульні адзін забіты гол вызначыў усё. Магчыма мы больш хацелі перамагчы. Пасля 0:4 у Растове жаданне перамагчы перапаўняла. Хоць і «Цераку» адступаць быццам бы не было куды...

Іна

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках