4 траўня 2024, Субота, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкі фізіятэрапеўт БАТЭ: Брамнік «Дынама» назваў мяне свіннёй

25
Нямецкі фізіятэрапеўт БАТЭ: Брамнік «Дынама» назваў мяне свіннёй

Менскае «Дынама» прайграла барысаўчанам у апошнія секунды.

Безумоўна, гэта быў дзень Ягора Філіпенкі, які забіў у вароты дынамаўцаў два галы. Прычым пераможны - на апошніх секундах дададзенага часу, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Дынамаўцы да апошняга спадзяваліся на нічыю, і тое, што здарылася стала сапраўдным шокам. Што тут пачалося! Капітан «Дынама» штурхнуў арбітра, але абышоўся толькі жоўтай карткай. Галкіпер «Дынама» Аляксандр Гутар, які не так даўно са скандалам сышоў з БАТЭ, уступіў у слоўную перапалку з прадстаўнікамі БАТЭ. Пра што спрачаліся - кіраўнік БАТЭ Анатоль Анатольевіч распавесці не захацеў, аддаўшы перавагу размове пра футбол і пра футбалістаў.

Затое пачутым падзяліўся нямецкі фізіятэрапеўт БАТЭ Енс Дземельт, заявіўшы, што галкіпер сталічнага клуба Аляксандр Гутар абразіў яго.

«Брамнік у «Дынама» - дзіўны хлопец. Пасля матчу ён падбег да мяне і назваў мяне свіннёй. Як я адрэагаваў? Ды ніяк», - паведамляе словы спецыяліста goals.by.

Дарэчы, да гэтага, яшчэ падчас матчу, галкіпер «Дынама» пасварыўся з форвардам барысаўчан Віталём Радзівонавым.

Фота: ФК БАТЭ

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках