4 траўня 2024, Субота, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бейсджампер саскочыў з вышыннага дому на праспекце Пераможцаў

17
Бейсджампер саскочыў з вышыннага дому на праспекце Пераможцаў

Экстрэмал здзейсніў скачок з парашутам з дому, які будуецца ў цэнтры Менска.

Гаворка ідзе пра гмах каля кінатэатра «Масква» на праспекце Пераможцаў. Скачок быў здзейснены позна ўвечары, прыкладна ў 22:30.

Паводле сведчанняў відавочцаў, бейсджампера затрымалі супрацоўнікі міліцыі і даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёна Менска. Хутчэй за ўсё, яго чакае суд.

Гэта не першы выпадак здзяйснення экстрэмаламі скачкоў з розных будынкаў Менску. У пачатку года тры чалавекі саскочылі са старой тэлевышкі ў раёне плошчы Перамогі, а вясной бейсджампер саскочыў з 25-павярховіка ў мікрараёне Каменная горка. Абодва скачкі прыцягнулі ўвагу міліцыі.

Фота: onliner.by

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках