Гамяльчанін скокнуў у калодзеж за мабільным тэлефонам
14- 7.10.2013, 10:56
- 14,640
У Гомельскім раёне ратавальнікі аказалі дапамогу мужчыне, які зваліўся ў калодзеж.
6 кастрычніка ў службу МНС ад дыспетчара хуткай дапамогі паступіла паведамленне аб тым, што ў Гомельскім раёне ў вёсцы Раманавічы чалавек зваліўся ў калодзеж.
53-гадовы мужчына выпусціў у калодзеж сотавы тэлефон і спрабаваў яго дастаць. Калодзеж быў глыбінёй 15-20 метраў і дыяметрам 1 метр, паведамляе прэс-служба МНС.
Ратавальнікі пры дапамозе альпінісцкага рыштунку дасталі мужчыну з калодзежа і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Пры знешнім аглядзе медыкамі траўмаў і пашкоджанняў на целе пацярпелага не выяўлена.