ЗВР скараціліся яшчэ на $313 мільёнаў
23- 7.10.2013, 15:30
- 27,410
Беларусь працягвае «праядаць» золатавалютныя рэзервы.
«Па выніках верасня золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні ССРД МВФ скараціліся на 313,7 млн. даляраў ЗША і, паводле папярэдніх дадзеных, на 1 кастрычніка 2013 года склалі 7 387,7 млн. даляраў ЗША ў эквіваленце», - гаворыцца ў паведамленні Нацбанка.
У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў скараціўся на 374,9 млн. даляраў ЗША і на 1 кастрычніка 2013 г. склаў 8 044,9 млн. даляраў ЗША ў эквіваленце.
«Скарачэнне аб'ёму золатавалютных рэзерваў у асноўным абумоўлена зніжэннем кошту на золата на міжнародным рынку каштоўных металаў, а таксама пагашэннем Нацыянальным банкам і Урадам Рэспублікі Беларусь знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце, якія ў верасні бягучага года былі выкананы ў поўным аб'ёме. Падтрыманню аб'ёму золатавалютных рэзерваў спрыяла размяшчэнне валютных аблігацый Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь на ўнутраным рынку краіны», - адзначаюць у Нацбанку.