Шэсць навін, якія змянілі свет
3- 7.10.2013, 18:11
- 18,318
Уладу ў сучасным свеце лёгка страціць, а міжнародныя санкцыі - эфектыўны інструмент супраць дыктатараў і аўтакратаў.
Што дзіўнага адбылося на планеце з ліпеня? - задае пытанне аглядальнік гішпанскага выдання El Pais Маісас Наім. І пералічвае шэсць навін, якія, на ягоны погляд, шмат што змянілі.
1. «Сірыйцы ўжываюць хімічную зброю». Яны рабілі гэта і раней, але ў жніўні 2013 былі забітыя больш за 1400 цывільных жыхароў. ЗША і заходнія краіны, нягледзячы на абяцанні, не здолелі ўмяшацца ў канфлікт паміж Башарам Асадам і апазіцыяй.
2. «Вяртанне Пуціна». Да пэўнага моманту міжнародны ўплыў Пуціна слабеў. Але шэраг падзей, у тым ліку падзеі ў Іране і Сірыі, стварылі шанец, якім расейскі прэзідэнт здолеў скарыстацца.
3. «Сыход Мурсі». У сучасным свеце ўлады лягчэй дамагчыся, але ёю цяжэй карыстацца, а страціць яе яшчэ лягчэй. Гэта тычыцца не толькі Егіпта. Махамед Мурсі быў зрынуты 3 ліпеня.
4. « З'яўленне Раўхані». Пацяпленне стасункаў паміж Іранам і ЗША і тэлефонная размова прэзідэнтаў дзвюх краін. Тлумачэнне гэтаму толькі адно: моцныя міжнародныя эканамічныя санкцыі зрабілі вызначальны ўплыў на ўладу і грамадства ў Іране.
5. Магутнасць амерыканскага руху «Чаяванне». Ён не толькі фактычна прыпыніў працу дзяржустаноў краіны, але можа справакаваць сусветны фінансавы крызіс.
6. Навіна аб тым, што ЗША занялі першае месца ў свеце паводле здабычы нафты і газу. «Гэта зменіць свет», - мяркуе аўтар.