18 траўня 2024, Субота, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнтам Ірана абраны рэфарматар Раўхані

39
Прэзідэнтам Ірана абраны рэфарматар Раўхані

Прадстаўнік рэфарматараў Хасан Раўхані ў выніку канчатковага падліку галасоў абраны прэзідэнтам Ірана.

Пра гэта заявіў кіраўнік МУС Ірана Мастафа Махамад-Наджар журналістам у суботу.

З ягоных слоў, у выбарах з больш чым 50 мільёнаў выбаршчыкаў узялі ўдзел амаль 37 мільёнаў чалавек, забяспечыўшы прыход у 72,7%.

"У выніку канчатковых падлікаў Хасан Раўхані набраў 18,613 мільёна галасоў і з'яўляецца новаабраным прэзідэнтам краіны", - сказаў Махамад-Наджар.

Шэраг замежных СМІ сыходзяцца ў меркаванні, што перамога прадстаўніка рэфарматарскага крыла, экс-сакратара найвышэйшай рады нацыянальнай бяспекі, былога ядзернага перагмоўніка з "шасцёркай" Хасана Раўхані паказала попыт на рэформы ў грамадстве, якое не падтрымала кандыдатаў з жорсткімі палітычным курсам, што праводзіцца вярхоўным лідэрам Ірана Алі Хамэнэі.

Лібералы, як і відавочныя стаўленікі тагачаснага прэзідэнта Махмуда Ахмадзінэжада, у выбарах не ўдзельнічалі. Іх адхіліла Рада вартавых канстытуцыі, якая складаецца з прадстаўнікоў духавенства i валодае неабмежаваным правам зняцця непажаданых кандыдатаў.

Аднак незадоўга да дня галасавання Хасан Раўхані ўнёс элемэнт інтрыгі ў выбары, вынік якіх яшчэ надоечы здаваўся прадказальным незалежна ад асобы пераможцы.

Ён стаў публічна выказвацца за аднаўленне дыялогу з Захадам, абяцаў вызваліць палітвязняў і крыху змякчыць цэнзуру.

Раўхані - прадстаўнік рэфарматарскага блока іранскай эліты, экс-сакратар Найвышэйшай рады нацыянальнай бяспекі Ірана і былы "ядзерны" перамоўнік.

Ён нарадзіўся 12 лістапада 1948 года.

Скончыў Тэгеранскі ўніверсітэт, атрымаўшы ступень бакалаўра ў галіне права, і Каледонскі ўніверсітэт Глазга (Вялікабрытанія), атрымаўшы ступень доктара права.

Падчас ірана-ірацкай вайны займаў вядучыя пасады ў камандаванні ўзброенымі сіламі Ірана.

У 1989 - 2005 гадах быў старшынём Найвышэйшай рады нацыянальнай бяспекі, кіраўніком дэлегацыі Ірана на перамовах аб іранскай ядзернай праграме.

З 1991 года з'яўляецца чальцом рады мэтазгоднасці, з 1992 года - кіраўнік Цэнтра стратэгічных даследаванняў Ірана.

З 1999 года - чалец рады экспэртаў.

У 1980-2000 гадах - дэпутат мэджліса (парламэнта), 1992-2000 гадах быў намеснікам старшыні мэджліса.

Удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах у Іране як кандыдат ад палітычнай рэлігійнай арганізацыі Таварыства змагарнага духавенства.

Выбарны прэзідэнт Ірана займае падпарадкаванае становішча ў дачыненні да духоўнага лідэра Ісламскай рэспублікі.

Краіна-выгнанец падтрымлівае шчыльныя кантакты з афіцыйным Менскам. Супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Іранам закранае ў тым ліку і вайсковыя пытанні. Лукашэнка ды іншыя чыноўнікі неаднаразова наведвалі Тэгеран. У лютым 2013 года беларускага правадыра зноў запрасілі ў сталіцу Ірана.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках