14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады прызналі экстрэмісцкім фільм «Беларусьфільма»

Улады прызналі экстрэмісцкім фільм «Беларусьфільма»

Ён пра Курапаты.

Згодна з абнаўленнем на сайце Міністэрства інфармацыі, у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унесены савецкі дакументальны фільм «Дарога на Курапаты» кінастудыі «Беларусьфільм», на гэта звярнула ўвагу «Радыё Свабода». Рашэнне прыняў суд Ленінскага раёна Гродна 11 чэрвеня.

Як адзначана ў спісе, фільм быў размешчаны на YouTube-канале «Сергей». Экстрэмісцкім прызнаны як увесь канал «Сергей», так і асобныя відэа на ім, у тым ліку «Дарога на Курапаты».

Фільм быў зняты ў 1990 годзе рэжысёрам Міхаілам Жданоўскім. Сцэнар ён пісаў разам з вядомым журналістам Аляксандрам Лукашуком. У здымках і стварэнні фільма ўдзельнічаў Зянон Пазьняк, тады дэпутат. У 1980-х менавіта ён упершыню апублікаваў праўду пра Курапаты — пра тое, што ў урочышчы былі расстраляныя і пахаваныя тысячы або дзясяткі тысяч ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

Фільм «Дарога на Курапаты» — дакументальнае сведчанне злачынстваў бальшавіцкага рэжыму супраць беларускага народа. У ім захаваныя паказанні сведкаў тых падзей, якія на момант здымак яшчэ былі жывыя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках